Карысныя канікулы: навагоднія пасядзелкі
29.12.2021
У рамках акцыі “Карысныя канікулы” ва ўстанове прайшлі навагоднія мерапрыемствы для вучняў 5-11 класаў. Класныя кіраўнікі падрыхтавалі для вучняў разнастайныя забаўляльныя праграмы, віншаванні, конкурсы, вечарыны: “Навагоднія цуды”, “Зімовы феерверк”, “Ці верыце Вы…?”, “Свята выканання пажаданняў” і іншыя. Ва ўсіх класах віншавальныя праграмы суправаджаліся навагоднімі “пасядзелкамі за салодкім сталом”. Дзеці ўзгадвалі навагоднія традыцыі, абрады, прыкметы.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці