Вывучаем і выконваем ПДР
16.12.2021
У рамках адзінага дня бяспекі дарожнага руху ва ўстанове 16 снежня прайшлі практычныя заняткі для вучняў 1-5 класаў “Правілы паводзін на дарозе ў зімовы перыяд”. Пад час заняткаў вучні адпрацоўвалі практычныя ўменні для пешаходаў на дарозе ў час галалёду і ў цёмны час сутак, вывучалі новыя знакі ПДР.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці