Свет нашых правоў, свет нашых абавязкаў
17.11.2021
У рамках Тыдня прававых ведаў “Свет нашых правоў, свет нашых абавязкаў”, які праходзіць ва ўстанове з 15 лістапада, прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню правоў дзіцяці, які штогод адзначаецца 20 лістапада - гэта традыцыя, якая існуе на працягу многіх гадоў у 129 краінах-членах ААН. Класнымі кіраўнікамі Антыкала Н.А., Стрыжыч А.К., Савончыкам У.А. праведзены класныя і інфармацыйныя гадзіны: “Абарона правоў дзяцей у Рэспубліцы Беларусь”, “Дзяржаўны прыярытэт”, “Свабода ці ўседазволенасць – дзе мяжа?”. Пад час мерапрыемстваў вучні разважалі аб сваіх правах і абавязках, аб адказнасці, аб падтрымцы дзяцей і моладзі кіраўніцтвам нашай дзяржавы.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці