"Эрудыт":гульня па тэме энергазберажэння
13.11.2021
На чарговых занятках інтэлектуальнага гуртка "Эрудыт" (група 5-7 класаў) 12 лістапада для вучняў была арганізавана "Свая гульня", прысвечаная тыдню энергазберажэння. Акрамя традыцыйных пытанняў у гульні было нямала займальных заданняў, для выканання якіх патрэбна было праявіць кемлівасць і логіку. Ужо на наступны дзень, у суботу, 13 лістапада, каманда "Эрудыт" прыняла ўдзел у раённым анлайн-турніры, адзін з тураў якога таксама змяшчаў пытанні на тэме энергазберажэння. Па выніках гульні нашы рабяты сталі другімі.
А.І. Занька,
кіраўнік клуба "Эрудыт"