Карысныя канікулы. Малюнкі, аплікацыі і сустрэча гасцей у музеі
05.11.2021
Пад час канікул настаўнікі правялі шмат цікавых мерапрыемстваў для сваіх вучняў. Напрыклад, класны кіраўнік 2 класа Жалезная Л.У. правяла занятак па аплікацыі “Дары лесу”, класны кіраўнік 3 класа Дзічка Л.С. запрасіла вучняў пачаковых класаў на конкурс вясёлых і знаходлівых “Поры года”. Занька Л.У., класны кіраўнік 1 класа, правяла для першакласнікаў анлайн-конкурс малюнкаў “Фарбы восені”, дзе рабяты разам з бацькамі стваралі прыгожыя малюнкі, якія затым іх бацькі фатаграфавалі і накіроўвалі на конкурс. Каманда “Маленькі эрудыт” 4 лістапада прыняла ўдзел у раённым інтэлектуальным турніры для вучняў 3-4 класаў, які прайшоў у дыстанцыйнай форме.
5 лістапада наш музей наведалі вучні 10 класа СШ №1 г. Ганцавічы. Іх ўвазе была прадстаўлена аглядавая экскурсія і тэатралізаваная пастаноўка ўрыўка з аповесці Якуба Коласа "У палескай глушы". Настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №1 г.Ганцавічы (дарэчы, выпускніца нашай школы), Радкевіч Таццяна Іванаўна ў дар музею прынясла кнігу Адама Міцкевіча "Пережитки древнего мировоззрения", якая была выдадзена ў Гродне ў 1878 годзе. Шчыра дзякуем, Таццяна Іванаўна!
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці