Класная гадзіна ў школьным музеі
06.10.2021
У школьным літаратурна-этнаграфічным музеі для вучняў 6 класа была праведзена класная гадзіна "Пясняр зямлі беларускай", прысвечаная жыццю і творчасці Якуба Коласа. Экскурсаводы Гаргун Віялета і Хоміч Марыя правялі для аднакласнікаў экскурсію па музею. Дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісіменніка, яго настаўніцтвам і літаратурнай дзейнасцю на люсінскай зямлі. Вучні чыталі вершы знакамітага класіка і свае ўласныя.
В.Р. Жалезная,
класны кіраўнік 6 класа