Акцыя па добраўпарадкаванню
05.10.2021
Актыў п/а ГА “БРСМ”, вучні 8 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Наумік М.І. прынялі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі індывідуальнай і брацкай магілак у вёсцы Макава. Рабяты сабралі смецце, падграблі сухое лісце і галінкі, узрыхлілі зямлю. Разам з настаўнікам дзеці паразважалі над тым, як кожны з нас можа дапамагчы зберагчы памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці