Дзень здароўя "У Краіне дадатковай адукацыі"
12.09.2021
Насычанай для вучняў і настаўнікаў стала субота 11 верасня. Ва ўстанове ў гэты дзень прайшлі мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя, якім завяршыўся Тыдзень спорту і здароўя, і мерапрыемствы ў рамках Тыдня дадатковай адукацыі, які таксама завяршыўся 11 верасня творчай выставай-прэзентацыяй “У краіне дадатковай адукацыі”.
Згодна плана выхаваўчых мерапрыемстваў у шосты школьны дзень ва ўстанове былі праведзены: факультатыўны занятак па геаграфіі “Еўразія мацярык кантрастаў” для вучняў 9 класа, кансультацыі па беларускай мове для вучняў 5-8 класаў, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы для вучняў 10-11 класаў на базе УА “Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй с/г прамысловасці”, грамадска-карысная праца, пад час якой прайшоў зялёны патруль: увільгатненне пакаёвых кветак у вучэбных кабінетах. Заняткі ў гуртках “Патрыёт”, “Фантазія”, Прэс-цэнтр”, “Роўны навучае роўнага”.
Дэлегацыя ў складзе 7 чалавек пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара прыняла ўдзел у раённым свяце “Віват, Піянерыя”, дзе ўрачыста была прынята ў рады ГА “БРПА” вучаніца 5 класа Амельяновіч Маргарыта. А вучаніца 4 класа Рылка Аніта у час мерапрыемства была ўзнагароджана дыпломам пераможцы і падарункамі за ўдзел у раённым дыстанцыйным праекце “Вкуснолетто 2021”.
Педагог сацыяльны запрасіла вучняў на час прафілактыкі “Дарога – не месца для гульняў”. Настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Жалузным У.А. былі праведзены спаборніцтвы па футболу сярод вучняў 5-8 класаў. Завяршыўся дзень творчай выставай-прэзентацыяй “У краіне дадатковай адукацыі”, дзе вучні змаглі пазнаёміцца з працай гурткоў, якія дзейнічаюць ва ўстанове.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці