Выхаванцам аб правілах дарожнага руху
03.09.2021
Дэкада бяспекі дарожнага руху “Дарога не месца для гульняў” праходзіць ва ўстанове з 1 верасня 2021 года. Мэта дэкады: фарміраванне ў дзяцей разумення асноўных правіл паводзін на дарозе для захавання ўласнага жыцця. Першыя мерапрыемствы ў рамках дэкады былі праведзены для выхаванцаў дзіцячаса сада: гутаркі і сюжэтна-ролевыя гульні “Здарэнні на дарозе”, “Мы – пешаходы”, пад час якіх дзеці пазнаёміліся з правіламі дарожнага руху, вучыліся правільна пераходзіць дарогу ў розных выпадках і даведаліся шмат іншага.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці