Экскурсія "Музей у чамадане"
24.05.2021
У рамках Тыдня турызма і краязнаўства ўдзельнікамі гуртка «Спадчына» пад кіраўніцтвам Антыкала Н.А. для вучняў 5, 9 класаў праведзена экскурсія "Музей у чамадане". Пад час экскурсіі рабяты пазнаёміліся з побытам сялянскага жыцця. Некаторыя слухачы захацелі на сябе прымераць тагачасныя рэчы. Мерапрыемства было цікавым і пазнавальным.
Н.А. Антыкала,
кіраўнік музея