Добраўпарадкаванне тэрыторыі
09.04.2021
У рамках месяца добраўпарадкавання ва ўстанове прайшлі акцыі: “Хата для пярнатага сябра”, “Чыстыя вуліцы”, “Пасадзі дрэва”. Пад час акцый вучні 8 класа разам з настаўнікам працоўнага навучання Цвятковым С.Ф. зрабілі шпакоўні, якія развесілі на тэрыторыі школы і парка. Вучні 9-11 класаў прыбіралі ад сухога лісця, смецця і галінак тэрыторыю школы і парка, а таксама рыхтавалі лункі ў парку для пасадкі дрэў.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці