Мы - за здаровы лад жыцця
08.04.2021
У рамках Тыдня здароўя ва ўстанове 8 красавіка прайшлі спартыўныя і выхаваўчыя мерапрыемствы. Пад час велапрабега “Сцяжынкамі малой радзімы” вучні 10 класа разам з класным кіраўніком Стрыжыч А.К. наведалі памятны знак на месцы былой школы, абеліск загінуўшым аднавяскоўцам у гады Вялікай Айчыннай вайны, Царкву Пакрова Прысвятой Багародзіцы, ПАСП № 12 аг. Люсіна. Настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Наумік М.І. праведзены спаборніцтвы “Юныя алімпійцы”, пад час якіх дзве каманды вучняў 4 і 5 класа змагаліся за званне мацнейшых.
Праведзеныя мерапрыемствы далучаюць дзяцей да здаровага ладу жыцця, актыўнасці, даюць магчымасць даведацца пра новае, адкрыць свае таленты і здольнасці.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці