Інтэлектуальны алімп педагогаў
29.03.2021
29 сакавіка ў РЦДЮТ прайшоў заключны турнір гульні "Што? Дзе? Калі?" сярод каманд педагагічных калектываў. Паспяхова выступіла на турніры наша каманда "Праметэй", якая атрымала перамогу.
Падведзены вынікі ўсяго інтэлектуальнага сезона па вынікаў трох турніраў (адзін з іх прайшоў у дыстанцыйнай форме). Лепшай стала каманда гімназіі, на другім месцы - люсінскія педагогі, тройку лепшых замкнулі настаўнікі СШ №1 г.Ганцавічы.
А.І. Занька,
настаўнік інфарматыкі,
кіраўнік клуба "Эрудыт"