"Снежны снайпер": чарговыя перамогі
29.01.2021
У аграгарадку Мір Баранавіцкага раёна з 26 па 28 студзеня прайшлі абласныя спаборніцтвы па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Аснову каманды Ганцавіцкага раёна склалі нашы юныя біятланісты, якія ў чарговы раз прадэманстравалі выдатныя вынікі. Пераможцамі ў сваіх катэгорыях сталі Амельяновіч Паліна, Цялушка Сяргей і Занька Дзмітрый. Занька Мікіта стаў другім, а Цялушка Ліяна дасягнула трэцяй прыступкі п'едэстала.
Фота з сайта газеты "Савецкае Палессе"