Субота прафарыентацыйная
25.01.2021
Згодна плана на шосты школьны дзень ва ўстанове 23 студзеня прайшлі факультатыўныя заняткі па гісторыі Беларусі, “Асновы сямейнага жыцця” і “Даследуючы гуманітарнае права”; заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы ў 10-11 классах; заняткі аб’яднанняў па інтарэсах “Белая ладдзя”, “Спадчына”, “ВЕСТА”, “Маленькі эрудыт”; кансультацыя па біялогіі, грамадска-карысная праца “Зялёны патруль”, пасядэнне клуба “Лідар”, занятак з элементамі трэнінгу “Што такое 5 клас?”
У гэты дзень ва ўстанове прашлі прафарыентацыйныя мерапрыемствы: квэст-гульня “Падарожжа ў краіну прафесій”, дзе вучням 2-7 было прапанавана выканаць розныя прафарыентацыйныя заданні на кожным прыпынку: “Рэбусы: прафесіі”, “Красворды: адгадай прафесію”, “Прыпынак літар”, на якім на кожную літару патрэбна было назваць прафесію і інш. У выніку падарожжа па ўсіх прыпынках і выканання заданняў былі адзначаны 2 вучні, якія набралі найбольшую колькасць балаў на ўсіх прыпынках: Гаргун Віялетта і Занька Віталь. Для вучняў 8-11 класаў праведзена дзелавая гульня “У свеце прафесій”, пад час якой вучні пазнаёміліся з вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнамі ўстановамі нашай вобласці, прайшлі анкетаванне “Хто я ў будучым”, выканалі практычны тэст па выбару прафесіі.
Вучні нашай установы прынялі ўдзел у раённых мерапрыемствах: рэпетыцыйным тэсціраванні (11 клас) і дыстанцыйнай інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” (3-4 класы). Адзначым, што маленькія эрудыты сталі пераможцамі сярод дзесяці каманд-удзельніц.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці