Цікавыя канікулы ў лагеры
04.01.2021
Цікава праходзяць дні зімовых канікул для вучняў, якія наведваюць лагер “Дружныя рабяты”. Так, 4 студзеня дзеці сталі удзельнікамі вясёлых і павучальных беларускіх народных гульняў, спартыўных спаборніцтваў. Кожны дзень у лагеры вучні пазнаюць нешта новае, незвычаенае і выхоўваюць у сабе такія якасці, як адказнасць, супрацоўніцтва, патрыятызм, любоў да Радзімы і інш.
Л.У. Жалезная,
дырэктар лагера