ІІ этап прадметных алімпіяд
21.11.2020
У суботу, 21 лістапада, прайшлі прадметныя алімпіяды ІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў. Гэты дзень прынёс у скарбонку нашай установы тры прызавыя месцы. Занька Ларыса, вучаніцы 9 класа, заняла 2-е месца на алімпіядзе па біялогіі (настаўнік Мядзведская І.І.). Вучань 8 класа Сідаровіч Эдуард стаў трэцім сярод юных матэматыкаў (настаўнік Занька А.І.). Дзевяцікласнік Рылка Раман таксама стаў трэцім на алімпіядзе па працоўным навучанні сярод хлопчыкаў (настаўнік Цвяткоў С.Ф.).
Такім чынам, па выніках раённых алімпіяд нашымі вучнямі дабыта чатыры прызавыя месцы (нагадаем, што 14 лістапада Занька Мікалай заняў 3-е месца на алімпіядзе па фізічнай культуры і здароўі сярод юнакоў).