Тыдзень энергазберажэння
14.11.2020
Тыдзень энергазберажэння прайшоў ва ўстанове з 9 па14 лістапада. На працягу тыдня былі праведзены разнастайныя мерапрыемствы: класныя гадзіны, акцыі, пяціхвілінкі, конкурсы малюнкаў і інш. Напрыклад, у 5 і 10 класах прайшлі класныя гадзіны па тэмах: «Маленькая эканомія – вялікая справа» і «Зберажом планету». Вучні даведаліся аб спосабах , якія дапамогуць эканоміць воду, электраэнэргію дома і ў школе, аб рэсурсах нашай планеты, аб наступствах, якія чакаюць нас і нашу планету, калі мы не будзем займацца энергазберажэннем.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці