Адзіны санітарны дзень
15.10.2020
Адзіны санітарны дзень у рамках месячніка добраўпарадкавання прайшоў ва ўстанове 15 кастрычніка. Ва ўстанове прайшла акцыя “Абеліск”, пад час якой вучнямі 9 класа была прыбрана ад лісця і смецця тэрыторыя каля абеліска, добраўпарадкаваны кветнікі. А вось вучні 6 і 10 класаў пад кіраўніцтвам настаўніка працоўнага навучання добраўпарадкоўвалі тэрыторыю парка каля школы: юнакі падрыхтавалі лункі для пасадкі дрэўцаў. Сумеснымі намаганнямі тэрыторыя вакол нас становіцца прыгажэйшай.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці