Навіны дадатковай адукацыі
07.10.2020
У гэтым навучальным годзе вучні маюць магчымасць рэалізоўваць свае таленты, здольнасці ў аб’яднаннях па інтарэсах рознага накірунку. Ва ўстанове з 1 верасня 2020 года дзейнічае 9 школьных гурткоў, 2 секцыі, 3 клубы, гурткі ДУА “Ганцавіцкі РЦДЮТ”, секцыя ДУ “Ганцавіцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб “Здароўе-7”, секцыя ДЮСШ ППА КСУП “Бярозавец”.
Актыўна пачалі сваю дзейнасць секцыі “Біятлон” і “Лыжныя гонкі”, дзе рабяты вучацца катанню на лыжаролерах, лыжах, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, займаюцца агульнафізічнай падрыхтоўкай. Хочацца адзначыць работу новага для нашай установы гуртка “Легаканструяванне”, дзе дзеці пачатковых класаў працуюць з легаканструктарам і вучацца кіраваць аб’ектамі і дэталямі праз спецыяльныя электронныя каманды. Вучням школы вельмі падабаецца наведваць гурткі “Фантазія”, “Роўны навучае роўнага”, “Эрудыт” і іншыя. Патрэбна адзначыць, што ўдзельнікі гуртка “Эрудыт” кожную суботу прымаюць удзел у раённых інтэлектуальных турнірах.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці