І песняй слова адгукнецца
29.09.2020
28 верасня ў нашу ўстанову адукацыі завітаў ансамбль “Крэсіва” Брэсцкай абласной філармоніі пад кіраўніцтвам Анатолія Казака з праграмай “І песняй слова адгукнецца”. Вядучай выступіла Ірына Брытых, у праграме былі прадстаўлены песні на вершы беларускіх паэтаў: Я.Коласа, Я.Купалы, М.Багдановіча і іншых. Рабяты, якія прысутнічалі на выступленні, актавую залу пакідалі з добрым пазітыўным настроем і прыпяваючы вядомыя песні і паўтараючы радкі з вершаў.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці