Государственное учреждение образования
"Люсинская средняя школа 
имени Якуба Коласа"

РусскийБеларускiEnglish
Карта сайта Шестой школьный день Музей Я.Коласа Результаты опросов Электронное обращение Гостевая книга На главную Служебный вход

Меню

Главная
Skip Navigation Links

Календарь новостей

<<Май, 2024>>
пнвтсрчтптсбвс
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Наши новости

09.05.2024
"Приди и поклонись"

чытаць...

08.05.2024
"Беларусь помнит"

чытаць...

08.05.2024
"Нам этот мир завещано беречь"

чытаць...

07.05.2024
В музее "Память" Бостыни

чытаць...

05.05.2024
В субботу о духовно-нравственном воспитании

чытаць...

Контактная информация

Адрес: 225430
Бресткая область
Ганцевичский район
агрогородок Люсино
улица Школьная, 8
Телефон:
(8-01646)26-3-38;
(8-01646)26-3-39
Электронная почта:
lusino@gancevichi.edu.by
ГУО "Люсинская средняя школа имени Якуба Коласа"

Регистрационное свидетельство
№ 2142021937
от 03.03.2020

Статистика посещений

Яндекс.Метрика

ШАГ1: “Актыўны грамадзянін: мае учынкі – мая адказнасць”

24.09.2020

  Першы ў гэтым навучальным годзе адзіны дзень інфармавання “ШАГ 1” прайшоў ва ўстанове 24 верасня па тэме “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць”. Класным кіраўніком 9 класа Антыкала Н.А. было падрыхтавана і праведзена мерапрыемства ў форме “сто пытанняў да дарослага: падзеі, факты, каментарыі”. Шаноўным госцем адзінага дня інфармавання стаў кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віктар Міхайлавіч Супрун.

  Сустрэча пачалася са знаёмства вучняў з госцем. Віктар Міхайлавіч падрыхтаваў для прысутных самапрэзентацыю на некалькі хвілінак, ён расказаў аб паслядоўнасці атрымання адукацыі, аб сваёй грамадзянскай дзейнасці, аб педагагічнай дзейнасці, у тым ліку і ў нашай установе адукацыі. Усё паведамленне Віктара Міхайлавіча суправаджалася фотапрэзентацыяй, якую падрыхтавала Наталля Аляксандраўна. Пасля самапрэзентацыі госця ў вучняў узніклі пытанні да Віктара Міхайлавіча: “Хто ў Вашым жыцці адыграў галоўную ролю ў вашым прафесійным самавызначэнні?”, “Чаму Вы выбралі прафесію настаўніка?” і іншыя.

  Пасля знаёмства з госцем Наталля Аляксандраўна перайшла непасрэдна да тэмы ШАГа 1. Яна расказала вучням аб канстытуцыйных абавязках – выканенне законаў дзяржавы, павага правоў і законных інтарэсаў грамадзян і інш. Пасля чаго накіравала ў адрас дзяцей пытанні для абмеркавання: “Як вы лічыце, чаму дзяржава, у якой ва ўсіх будуць толькі правы, не зможа існаваць?”, “Як вы лічыце, навошта грамадству патрэбны і прававыя і маральныя нормы?”, “Што такое абавязак? Якія абавязкі ў вас, як у вучняў?”.

  Затым Наталля Аляксандраўна перайшла да крымінальнай адказнасці непаўналетніх, пазнаёміла з артыкуламі Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, за якія нясуць адказнасць з 14 гадоў. У адрас госця прагучала пытанне: “Што, на вашу думку, цяне падлеткаў парушыць закон?”. Віктар Міхайлавіч назваў шмат фактараў, якія ўплываюць негатыўна на падлеткаў, і асноўным ён вылучыў “сусветную павуціну Інтэрнэт”. Дзеці спыталі ў госця “Дзе ў нашым раёне, акрамя абноўлена стадыёна ДЮСШ, можна заняць сябе моладзі?”. Агалец Дзіяна, вучаніца 11 класа звярнулася да Віктара Міхайлавіча з наступным пытаннем: “Як Вы ўжо сказалі, Вы з’яўляецеся старшынёй Ганцавіцкай раённай арганізацыі “Белая Русь”. Раскажыце, калі ласка, чым займаееца гэта арганізацыя?”. Віктар Міхайлавіч з задавальненнем расказаў пра грамадскую дзейнасць арганізацыі, акцыі, конкурсы і канцэрты, якія праводзяцца па ініцыятыве арганізацыі і парэкамендаваў тым, хто жадае падрабязна пазнаёміцца з працай дадзенай арганізацыі звярнуцца да афіцыйнага сайту.

  Ад тэмы правапарушэнняў і злачынстваў вядучая перайшла да тэмы канфліктаў і іх урэгулявання. Наталля Аляксандраўна расказала прысутным пра медзіацыі і іх сутнасць і значэнне. І звярнулася да госця з пытаннем “Віктар Міхайлавіч, а як лічыце Вы, ці патрэбна ў школе служба медзіацыі?”.

  Пасля абгуртавання тэмы сустрэчы прайшло бліц-інтэрв’ю з Віктарам Міхайлавічам, дзе вучні адрасавалі наступныя пытанні госцю:

- “Ці зрабілі вы нядаўна тое, чым зараз ганарыцеся” (адказ госця: “Удзел у правядзеені раённых дажынак”)

- “Ці было ў Вас жаданне пакінуць Ганцавічы?” (адказ госця: “Не, ніколі”)

- “Якімі якасцямі павінен валодаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь?” (адказ госця “чэснасць, адказнасць”)

 І шмат іншых цікавых пытанняў пра Ганцавіцкі раён і сучасную моладзь было адрасавана Віктару Міхайлавічу. Сустрэча была карыснай, змястоўнай, цікавай, важнай. У канцы мерапрыемства Віктар Міхайлавіч пажадаў сучаснай моладзі быць адказнымі, прыслухоўвацца да сваіх бацькоў і настаўнікаў, ганарыцца сваёй малой радзімай.


А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці