Пачаліся выпускныя экзамены
01.06.2020
30 мая завяршыўся 2019/2020 навучальны год. А ў панядзелак, 1 чэрвеня, пачаліся выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. У гэты дзень іспыт па беларускай мове (пераказ) трымалі адзінаццацікласнікі. Вучні 9 класа свой першы экзамен (па рускай мове) будуць трымаць 2 чэрвеня. Экзаменацыйная пара прадоўжыцца з 1 па 9 чэрвеня.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці