Да пабачэння, школа!
30.05.2020
Апошні дзень 2019/2020 навучальнага года, 30 мая, стаў і апошнім шостым днём. Ва ўстанове акрамя факультатыўных заняткаў, прадметных кансультацый, заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, грамадска-карыснай працы, прафесійнай падрыхтоўкі, акцый, прысвечаных Сусветнаму дню некурэння, прайшлі выхаваўчыя мерапрыемствы ў кожным класе “Да пабачэння, школа!”. Пад час мерапрыемстваў класныя кіраўнікі зачыталі вучням гадавыя адзнакі, узгадалі правілы бяспечных паводзін пад час летніх канікул, у выпускных класах дырэктарам школы быў зачытаны загад аб допуску да экзаменаў. Вучні, якія на працягу года старанна вучыліся і завяршілі год на выдатна, атрымалі свае ўзнагароды. Настаўнікі павіншавалі ўсіх вучняў з заканчэннем навучальнага года, пажадалі цудоўнага адпачынку летам. Асаблівым гэты дзень стаў для выпускнікоў 11 класа, для іх прагучаў апошні школьны званок.
Вось і скончыўся яшчэ адзін навучальны год. Вельмі не просты год школьнага жыцця. Наперадзе ўсіх чакаюць канікулы, лета, сонца і ўражанні. Для некаторых - экзамены, цэнтралізаванае тэсціраванне і паступленне ў навучальныя ўстановы. Жадаем, каб у нашых выпускнікоў усё атрымалася.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці