Прафарыентацыйная субота
24.05.2020
Апошняя прафарыентацыйная субота ў гэтым навучальным годзе прайшла ва ўстанове 23 мая. Паколькі вучні знаходзяцца на аддаленым навучанні, то ў асноўным усе запланаваныя мерапрыемствы шостага школьнага дня прайшлі дыстанцыйна. Згодна плана праведзены факультатыўныя заняткі, кансультацыі па гісторыі Беларусі, грамадска карысная праца, прафесійная падрыхтоўка, заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, выхаваўчыя мерапрыемствы ў рамках прафарыентацыйнай суботы. Класныя кіраўнікі Занька Л.У. і Антыкала Н.А. правялі оn-line віктарыны “У свеце прафесій”, “Прафесіі будучага” у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” і мэсэнджэры “Viber”. Кіраўнік гуртка “Спадчына” арганізавала з дапамогай сацыяльных сетак віртуальную экскурсію ў Брэсцкую крэпасць. Педагогам сацыяльным Занька А.А. праведзена кансультацыя для бацькоў “Правілы выбару прафесіі”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці