Добраўпарадкаванне тэрыторыі
15.04.2020
У рамках месячніка па добраўпарадкаванню пад час вясенніх канікул у парку каля абеліска загінуўшым аднавяскоўцам у гады Вялікай Айчыннай вайны настаўнікі і работнікі ўстановы ачысцілі ад лісця, галінак і смецця тэрыторыю парка, пабялілі дрэвы, прарыхлілі глебу на кветніках. Пэўная работа праведзена і на прышкольнай тэрыторыі: добраўпарадкаваны кветнікі, пабелены школьны сад, пафарбаваны арэлі і ўпарадкавана пясочніца на дзіцячай пляцоўцы.
А.Ю. Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці