Святочная субота
08.03.2020
У суботу, напярэдадні святочнага дня 8 сакавіка, ва ўстанове прайшлі віншавальныя мерапрыемствы ў 5, 6, 8 і 10 класах. Хлопчыкі падрыхтавалі віншавальныя праграмы і падарункі сваім аднакласніцам. У 5 класе прайшла святочная праграма “Са святам, дзяўчынкі!”, у 8 класе - віншавальная праграма “23+8”, у 10 класе - віншавальная праграма “Са святам 8 сакавіка”, у 6 класе - гульнёва-забаўляльная праграма “А ну-ка, дзяўчынкі”. Пасля ва ўсіх класах былі праведзены “салодкія” сталы.
У рамках суботняга плана прайшлі заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсам, факультатыўныя заняткі, кансультацыі па геаграфіі, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы, грамадска-карысная праца – выраб віншавальных паштовак да 8 сакавіка. Педагогам-арганізатарам быў арганізаваны выраб віншавальных паштовак “Лепшай у свеце матулі”. Педагогам-псіхолагам праведзены прагляд і абмеркаванне відэаролікаў “Кім быць” для вучняў 7-8 класаў. А каманда маленькіх эрудытаў прыняла ўдзел у раённым турніры гульні “Што? Дзе? Калі?” і заняла другое месца.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці