Прафарыентацыйныя сустрэчы
21.02.2020
Неад’емнай часткай прафарыентацыйнай работы ва ўстанове з’яўляюцца сустрэчы і гутаркі з прадстаўнікамі сярэдніх, вышэйшых, прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі. У нашай установе практыкуюцца таксама прафарыентацыйныя сустрэчы вучняў 9-11 класаў з былымі выпускнікамі Люсінскай школы. Так, у лютым месяцы прайшлі дзве сустрэчы вучняў з выпускнікамі: Літвіновічам Уладзіславам, які расказаў аб правілах прыёму і спецыяльнасцях у Навагрудскім таргова-эканамічным каледжы; Жалезным Арцёмам і Рылка Максімам, якія арыентавалі вучняў на вучобу ў прафесійна-тэхнічных установах пасля атрымання базавай адукацыі. Выпускнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад вучобы ў сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах адукацыі і студэнцкім вопытам. Вучняў цікавілі такія пытанні, як прадастаўленне інтэрната, прахадныя балы, памер стыпендыі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці