"Эрудыт" на сінхронным турніры
01.12.2019
29 лістапада прайшоў абласны сінхронны інтэлектуальны турнір "Што? Дзе? Калі?" сярод каманд 5-7 класаў. На гульнёвай пляцоўцы РЦДЮТ сабраліся 8 каманд устаноў адукацыі Ганцавіцкага раёна. Паспяхова выступілі нашы рабяты з інтэлектуальнага клуба "Эрудыт": ва ўпартай барацьбе яны саступілі толькі калектыву з СШ №3 г.Ганцавічы і, дзякуючы больш высокаму рэйтынгу, апярэдзілі каманду гімназіі.
А.І.Занька,
кіраўнік клуба "Эрудыт"