За здаровы лад жыцця!
25.11.2019
З 19 лістапада ва ўстанове праходзіць шматпрофільная акцыя “Здароўю – ТАК!”, прысвечаная Сусветнаму дню некурэння і Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. У рамках акцыі ва ўстанове праходзяць разнастайныя мерапрыемствы. У 10 класе занятак з элементамі трэнінга “Фарміраванне адказных паводзін” правялі валанцёры роўнага навучання. Прайшлі класныя гадзіны ў 9 класе (“Сцежкамі здароўя”) і ў 2 класе (“Чыстае паветра – задатак здароўя”). Каманда валейбалістаў установы ў складзе вучняў і настаўнікаў прыняла ўдзел у раённых спаборніцтвах па валейболе. Вучаніца 7 класа Занька Паліна стала ўдзельніцай раённага конкурсу плаката “Небяспека – СНІД!”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці