"Што? Дзе? Калі?" для педагогаў
05.11.2019
У час канікул стала традыцыяй правядзенне інтэлектуальных турніраў для педагагічных работнікаў устаноў раёна. Вось і ў панядзелак, 4 лістапада, прайшла гульня "Што? Дзе? Калі?", у якой прынялі удзел 10 каманд, сярод якіх і наша каманда "Праметэй". Нашы педагогі прадэманстравалі ўпэўненую гульню і ў чарговы раз сталі прызёрамі, заняўшы 3-е месца, саступіўшы толькі калегам з СШ №3 г.Ганцавічы і Круговічскага д/с-СШ.
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі і матэматыкі,
кіраўнік клуба "Эрудыт"