Турысцка-прыкладное шматбор'е у "Астраўку"
03.11.2019
Акцыя "Карысныя канікулы" напоўнена разнастайнымі мерапрыемствамі. Нашы вучні на працягу двух дзён (1-2 лістапада) прынялі ўдзел у раённым турысцка-прыкладным шматбор'і, якое прайшоў у турыстычным цэнтры "Астравок", і вярнуліся дамоў з узнагародамі. Саноцкі Сяргей стаў трэцім па фігурным ваджэнні веласіпеда. Занька Карына заваявала 3-е месца ў спаборніцтвах па спартыўнаму арыентаванню. У каманды па настольным тэнісе - 2-е месца. Усе ўдзельнікі турыстычнага злёту атрымалі станоўчы зарад.
А.В. Шуляк,
педагог-псіхолаг