У Доме рамёстваў
23.10.2019
Дзяўчынкі 5-8 класаў, члены гуртка «Фантазія» нашай установы, 21 кастрычніка сталі ўдзельнікамі захапляльнай экскурсіі ў Дом рамёстваў г. Ганцавічы, дзе яны даведаліся шмат новага і карыснага. Пасля экскурсіі дзяўчынкі сталі ўдзельніцамі майстар-класа па выцінанцы. Кожная з удзельніц змагла паспрабаваць сябе ў гэтай цікавай і карпатлівай справе.
В.Л. Клявец,
кіраўнік гуртка "Фантазія"