Алімпіяда па фінансавай граматнасці
19.10.2019
Раённая алімпіяда па фінансавай граматнасці прайшла ў пятніцу, 18 кастрычніка. Традыцыйна добрыя вынікі фінансавай дасведчанасці дэманструюць нашы вучні, дзякуючы іх падрыхтоўцы пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Сіроткінай А.Р.. Вось і сёлета, адзінаццацікласніца Занька Аліна стала трэцяй, а дзесяцікласніца Агалец Ірына паказала шосты вынік сярод 24 удзельнікаў - вучняў 10-11 класаў.
А.І.Занька,
настаўнік інфарматыкі