Суботні калейдаскоп
13.10.2019
Згодна плана суботняга дня ва ўстанове прайшлі заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, факультатыўныя заняткі ў 9 класе, заняткі па прафесійнай падрыхтоўцы ў 10 класе, грамадска-карысная праца ў 5, 6, 8-10 класах, выхаваўчыя мерапрыемствы ў рамках Дня здароўя: кансультацыя “Як стаць здаровым” для вучняў 1-4 касаў, гульня “Спрытныя, дужыя, смелыя” для вучняў 5-7 класаў, нтэлектуальная гульня комікс-груп “Навіны здаровага ладу жыцця” для вучняў 8-10 класаў, турнір па валейболе.
Каманда маленькіх інтэлектуалаў нашай установы прыняла ўдзел у раённай інтэлектуальнай гульні клуба “Што? Дзе? Калі?”, дзе стала трэцяй. Шэсць вучняў установы прынялі ўдзел у першынстве раёна па рускіх шашках, прысвечанаму Дню матулі; Занька Жанна, вучаніца 7 класа, стала пераможцай сярод дзяўчынак.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці