Правапарушэнням - не!
21.09.2019
Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў “Наш выбар – жыццё без правапарушэнняў!” завяршыўся ва ўстанове 21 верасня. Мерапрыемствы ў рамках Тыдня (прагляд відэаролікаў “Скажам правапарушэнням – НЕ!”, занятак з элементамі трэнінга “Тры адценні чорнага: алкаголь, нікатын, наркотык (ВРН), гутарка з бацькамі “Асаблівасці вучняў 3 класа” з элементамі трэнінга) спрыялі фарміраванню ў вучняў адказных паводзін. Рылка А.Ю., намеснік дырэктара, прыняла ўдзел у круглым стале “Роля класнага кіраўніка ў выхаванні культуры здаровага ладу жыцця вучняў”, дзе выступіла па тэме “Рэалізацыя гендэрнага падыхода ў выхаванні праз выкарыстанне праграмы дадатковай адукацыі «ВЕСТА».
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці