Тыдзень мабільнасці
18.09.2019
Асацыяцыяй «The European Mobility Week Campaign» тыдзень з 16 па 22 верасня аб’яўлены Еўрапейскім тыднем мабільнасці. Ва ўстанове праходзяць мерапрыемствы ў рамках гэтага Тыдня: конкурс малюнкаў “Транспарт будучыні” у 1-6 класе, акцыя “У школу на веласіпедзе”, велаўрок “Культура паводзін і кіравання веласіпедам”. Наперадзе яшчэ нас чакае інфармацыйная акцыя “Пакінь аўтамабіль дома”, экалагічная акцыя “Дзень без аўтамабіля”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці