Жыццё з усмешкай
11.09.2019
Захаванне здароўя і жыцця дзіцяці – галоўная задача бацькоў і установы адукацыі ў сучасных умовах жыцця. У нашай установе з гэтай мэтай праводзяцца розныя мерапрыемствы. Вось і 10 верасня, у Сусветны дзень барацьбы з суіцыдамі, педагогам-псіхолагам Шуляк А.В. была праведзена акцыя “Я выбіраю жыццё з усмешкай”. Пад час акцыі вучні маглі дзяліцца рознымі жартамі і гумарыстычнымі вершамі і аповедамі, весяліўшы адзін аднаго. Аказалася, што так проста і так прыемна ўздымаць настрой сабе і акружаючым людзям.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці