Пачаліся выпускныя экзамены
01.06.2019
1 чэрвеня пачаліся выпускныя экзамены для вучняў 11 класа. У гэты дзень у нашай установе адзінаццацікласнікі трымалі іспыт па матэматыцы. Перад пачаткам экзамену вучняў павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама С.В.Сарокаў, які наведаў нашу школу. Нагадаем, што вучняў 11 класа чакаюць яшчэ экзамены па беларускай мове і англійскай мове (3 і 5 чэрвеня) і па гісторыі Беларусі (7 чэрвеня). А дзевяцікласнікі будуць пацвярджаць свае веды па матэматыцы (4 чэрвеня), беларускай і рускай мовах (6 і 8 чэрвеня).
А.І.Занька,
настаўнік матэматыкі і інфарматыкі