Школьныя надзеі
30.05.2019
30 мая ў гарадскім доме культуры прайшло мерапрыемства "Школьныя надзеі", прысвечанае чэстваванню лепшых вучняў устаноў адукацыі раёна. Прыемна, што нямала і нашых навучэнцаў атрымалі права быць узнагароджанымі за дасягнутыя поспехі. У намінацыі "Юныя эрудыты" грамату атрымала вучаніца 3 класа Жалезная Таццяна, пераможца раённай алімпіяды па беларускай мове. Лаурэатамі ў намінацыі "Алімпійскія надзеі" сталі: Амельяновіч Максім (10 клас), Рылка Арцём (8 клас), Саноцкая Аліна (7 клас), Сяргейчык Дзмітрый (8 клас), пераможцы і прызёры раённых, абласных і рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтваў. У намінацыі "Лепшая інтэлектуальная каманда" граматы атрымалі каманды клуба "Эрудыт": юніёраў (10-11 кл) - за 2-е месца, ювеналаў (8-9 кл) - за 3-е месца, дзяцей (5-7 кл) - за 1-е месца. Акрамя таго, як пераможца інтэлектуальнага сезона каманда дзяцей узнагароджана кубкам, а наша установа - граматай аддзела па адукацыі за 2-е агульнакаманднае месца. Радасць перамогі вучняў раздзялілі на мерапрыемстве іх бацькі і настаўнікі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці