Апошні званок
29.05.2019
29 мая прагучаў апошні званок для адзінаццаці вучняў выпускнога класа нашай установы. Менавіта, адзінаццацікласнікі былі ў цэнтры ўвагі ўрачыстай лінейкі, на якую сабраліся вучні, настаўнікі, бацькі, прадстаўнікі грамадскасці. З прывітальнымі словамі перад прысутнымі выступілі дырэктар установы В.В.Зялёнка, старшыня сельвыканкама В.А.Шкут, настаяцель храма Прасвятой Багародзіцы а.Анатолій, першая настаўніца сённяшніх выпускнікоў Л.У.Жалезная, іх класны кіраўнік Н.К.Віктаровіч, ад імя бацькоў - В.С.Арэхва. Віншавалі адзінаццацікласнікаў вершамі і песнямі іх малодшыя школьныя таварышы. Па традыцыі адбылася перадача ключа ад выпускнікоў дзесяцікласнікам. А звязаныя разам паветраныя шары ўзнімаліся высока ў неба, як бы паказваючы выпускнікам шырокія прасторы і дарогу ў дарослае жыццё.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці
Фотарэпартаж з лінейкі гл. у фотагалерэі