Навіны з пачатковых класаў
25.05.2019
На выхаваўчае мерапрыемства “Развітанне з букваром” запрасіла гасцей (мам, настаўнікаў, выхаванцаў старэйшай группы дзіцячага сада) настаўніца пачатковых класаў Жалезная З.І. Вучні 1 класа далі парады будучым першакласнікам, расказалі вершы госцю “Буквару”. “Буквар” у сваю чаргу падарыў дзецям віншавальныя медалі.
А вось вучні 4 класа падрыхтавалі вершы і песні для мерапрыемства “Мы выпускнікі”, паказалі мініяцюры сваім мамам і настаўнікам аб школьным жыцці. Напрыканцы рабяты атрымалі пасведчанні аб заканчэнні пачатковай школы. Дзеці звярнуліся са словамі ўдзячнасці да сваёй настаўніцы Дзічка Л.С.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці