"Эрудыт": фініш на мажорнай ноце
18.05.2019
18 мая ў РЦДЮТ прайшла апошняя гульня інтэлектуальнага сезону 2018-2019 гг. У турніры прыняло ўдзел 8 каманд дзяцей (вучняў 5-7 класаў). Упэўненую перамогу атрымала каманда нашай установы. Гонар школы абаранялі члены інтэлектуальнага клуба "Эрудыт": Калдаеў Іван, Занька Ларыса, Жалезны Іван (7 клас), Занька Аляксандр, Дамброўскі Станіслаў, Занька Жанна (6 клас), Жалезная Анастасія (5 клас).
А.І.Занька,
трэнер каманды "Эрудыт"