Субота: акцыі памяці
05.05.2019
Першая субота мая ва ўстанове была прысвечана ўшанаванню памяці аб людзях, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: акцыю па добраўпарадкаванню воінскіх захаванняў “Мы памятаем! Мы ганарымся” правяла педагог-арганізатар Занька М.В. разам з актывам п/а ГА “БРСМ”, валанцёрамі “Добрага сэрца” і членамі піянерскага клуба “Цімур”; гутарку “Ніхто не забыты, нішто не забыта” з наведваннем вугалка баявой славы правяла Жалезная Г.У.; віктарыну “Усё аб вайне” правяла Стрыжыч А.К., а настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Наумік М.І. праведзена спартыўная ваенізіраваная гульня “Арляня”.
У гэты ж дзень піянерамі-цімураўцамі і валанцёрамі атрада “Добрае сэрца” была аказана пасільная дапамога працаўніцы тыла Рылка Яўгеніі Арцёмаўне.
У рамках суботняга дня ў школе прайшлі заняткі ў аб’яднаннях па інтарэсах, факультатыўныя заняткі, кансультацыі па біялогіі, грамадска-карысная праца, пад час якой былі зроблены віншавальныя паштоўкі са святам 9 мая. А каманда юніёраў інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” прыняла ўдзел у раённай гульні “Што? Дзе? Калі?” і заняла 2-е месца.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці