Прыемныя навіны
19.04.2019
Чацвер, 18 красавіка, парадаваў нашых вучняў і настаўнікаў добрымі вынікамі ўдзелу ў раённых конкурсах. У конкурсе каманд валанцёраў роўнага навучання “Моладзь за раўнадзеянне” наша каманда “Альтэрнатыва” у складзе Занька Аліны, Занькі Веніяміна і Заяц Анастасіі падрыхтавала і правяла занятак з элементамі трэнінга “Рэпрадуктыўнае здароўе: зберажы сябе” і атрымала дыплом I ступені.
Юныя інспектары дарожнага руху прынялі ўдзел у раённым злёце ЮІДР. Каманда нашай установы “Светафор” спаборнічала ў чатырох відах праграмы. У выніку граматы ў асабістым заліку атрымалі: за 3 месца - Сяргейчык Юлія ў конкурсе “Фігурнае катанне на веласіпедзе”, за 1 месца - Занька Вячаслаў у конкурсе “Медыцына”.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці