Дабрачынная акцыя "Беларусь памятае"
16.04.2019
Ушанаваць памяць тых, хто змагаўся за вызваленне нашай краіны, хто загінуў на полі боя – наш абавязак. Актыў п/а БРСМ нашай установы пачаў праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі і 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пад час дабрачыннай працоўнай акцыі “Беларусь памятае” членамі п/а БРСМ разам з членамі п/а БРПА былі добраўпарадкаваны магілы загінуўшых воінаў у в. Макава.
Аліна Занька,
сакратар п/а БРСМ