На сцэне з "Мэры Попінс"
04.04.2019
4 красавіка калектыў вучняў нашай установы пад кіраўніцтвам настаўніка англійскай мовы Цярэшка Г.І. прыняў удзел у раённым фестывалі-конкурсе вучнёўскіх тэатральных калектываў на замежнай мове, які прайшоў у гімназіі г. Ганцавічы. Нашы юныя артысты прапанавалі гледачам і членам журы пастаноўку “Мэры Поппінс”. Вучні змаглі ўразіць членаў журы валоданнем англійскай мовы і сваім акцёрскім майстэрствам. Удзельнікі конкурсу і іх настаўнік задаволены сваім выступленнем.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці