Вясенні крос
03.04.2019
Тыдзень здаровага ладу жыцця, які зараз праходзіць ва ўстанове, цяжка ўявіць без спартыўных мерапрыемстваў. 3 красавіка прайшоў агульнашкольны вясенні легкаатлетычны крос. На загадзя пракладзеным маршруце спаборнічалі бегуны. Лепшых вынікаў дабіліся: сярод хлопчыкаў – Занька Мікіта (7 клас), Рылка Арцём (8 клас), Амельяновіч Максім і Пак Віталь (10 клас), сярод дзяўчынак – Саноцкая Аліна (7 клас), Занька Аліна (10 клас). 5 красавіка пройдзе вясенні раённы легкаатлетычны крос. Пажадаем нашым спартменам поспехаў на раённых спаборніцтвах!
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці