Тыдзень фінансавай граматнасці
29.03.2019
У краіне з 25 па 31 сакавіка праходзіць Тыдзень фінансавай граматнасці (GlobalMoneyWeek). Традыцыйна ў рамках гэтага тыдня ў краіне праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне фінансавай граматнасці маладога пакалення. У нашай установе ў рамках гэтага Тыдня прайшлі: дзелавая гульня “Манаполія”, дыскусія “Кішэневыя грошы: за і супраць”. Ганцавіцкім РК ГА “БРСМ” была арганізавана сустрэча нашых вучняў з прадстаўнікамі “Белаграпрамбанка”, пад час якой дзецям былі ўручаны падарункі.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці