Дзень пажарнай бяспекі
22.03.2019
Тыдзень “Бяспека на кожны дзень” завяршыўся ва ўстанове правядзеннем Дня пажарнай бяспекі. У гэты дзень выхаванцы групы падоўжанага наведалі з экскурсіяй ПАСП №12 аг. Люсіна. Вучні 5-8 класаў сталі ўдзельнікамі віктарыны “Усё аб пажарнай бяспецы”. А для ўсіх работнікаў і вучняў установы прайшла вучэбная эвакуацыя на выпадак пажару.
А.Ю.Рылка,
намеснік дырэктара
па асноўнай дзейнасці